Фестиваль баранок в Сморгони

Фестиваль баранок в Сморгони

25 мая ў Смаргоні на гарадскім стадыёне ўрачыста адкрыліся II фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» і Міжнародны эканамічны форум «Новыя магчымасці і перспектыва супрацоўніцтва». Асноўнай пляцоўкай фестывалю  сталі гарадскі  парк і вуліца Пятра Балыша. Быў створан Абаранкавы горад са сваімі вуліцамі, завулкамі і площай. На вуліцы «Мядзвежай» размясціліся  майстры народнай творчасці, рамеснікі, якія прадавалі свае вырабы і дэманставалі  майстар-клас (можна было паспрабаваць выткаць пояс, сплесці кошык, папрацаваць з глінай і многае іншае). Завулак «Вясёлы» — месца жартам, танцам і песням. Вуліца «Вучоная» прываблівала гасцей фестываля прэзентацыямі школьных-бізнес-кампаній,  выступленіямі  дзіцячых  творчых калектываў. На вуліцы «Арцельнай» можна было  ўбачыць як вырабляюць баранкі. На свята  прыехалі  пекары  з чатырох  абласцей  Беларусі, якія  прадставілі свае хлебабулачныя вырабы.  На вуліцы «Смачнай» працавалі гандаль і  міні-кафэ, тут можна было  падсілкавацца беларускімі  традыцыйнымі святочнымі стравамі. Амфітэатр  ператварыўсяч ў плошчу «Спеўная», тут  выступалі калектывы са Смаргонскага, Ашмянскага і Астрвавецкага раёнаў, а таксама з Мінска.

На працягу фестывалю-кірмашу праходзілі конкурсы,  дэгустацыі  смаргонскіх  (і не толькі)  абаранак  і абараначных вырабаў, а таксама конкурс на лепшы выставачны павільён.  Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў сталі вядомыя пераможцы:

  • у намінацыі «Баранкі» першае месца заняло ААТ «Віцебскхлебпром»;
  • у намінацыі «Бублікі» – прадпрыемства «Танак» (Смаргонь);
  • у намінацыі «Сушкі» пераможцам стаў Баранавіцкі хлебазавод;
  • у конкурсе на лепшы выставачны павільён першае месца было прысуджана Смаргонскаму хлебазаводу.

материал подготовлен помощником врача-гигиениста Кужель И.В..