25 мая ў Смаргоні на гарадскім стадыёне ўрачыста адкрыліся II фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» і Міжнародны эканамічны форум «Новыя магчымасці і перспектыва супрацоўніцтва». Асноўнай пляцоўкай фестывалю сталі гарадскі парк і вуліца Пятра Балыша. Быў створан Абаранкавы горад са сваімі вуліцамі, завулкамі і площай. На вуліцы «Мядзвежай» размясціліся майстры народнай творчасці, рамеснікі, якія прадавалі свае вырабы і дэманставалі майстар-клас (можна было паспрабаваць выткаць пояс, сплесці кошык, папрацаваць з глінай і многае іншае). Завулак «Вясёлы» — месца жартам, танцам і песням. Вуліца «Вучоная» прываблівала гасцей фестываля прэзентацыямі школьных-бізнес-кампаній, выступленіямі дзіцячых творчых калектываў. На вуліцы «Арцельнай» можна было ўбачыць як вырабляюць баранкі. На свята прыехалі пекары з чатырох абласцей Беларусі, якія прадставілі свае хлебабулачныя вырабы. На вуліцы «Смачнай» працавалі гандаль і міні-кафэ, тут можна было падсілкавацца беларускімі традыцыйнымі святочнымі стравамі. Амфітэатр ператварыўсяч ў плошчу «Спеўная», тут выступалі калектывы са Смаргонскага, Ашмянскага і Астрвавецкага раёнаў, а таксама з Мінска.
На працягу фестывалю-кірмашу праходзілі конкурсы, дэгустацыі смаргонскіх (і не толькі) абаранак і абараначных вырабаў, а таксама конкурс на лепшы выставачны павільён. Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў сталі вядомыя пераможцы:
- у намінацыі «Баранкі» першае месца заняло ААТ «Віцебскхлебпром»;
- у намінацыі «Бублікі» – прадпрыемства «Танак» (Смаргонь);
- у намінацыі «Сушкі» пераможцам стаў Баранавіцкі хлебазавод;
- у конкурсе на лепшы выставачны павільён першае месца было прысуджана Смаргонскаму хлебазаводу.
материал подготовлен помощником врача-гигиениста Кужель И.В..